20 траўня 2024, панядзелак, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалая Аўтуховіча пасадзілі на каранцін

3

Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч дабраўся да выпраўленчай калоніі №5 у Івацэвічах, і тыдзень-паўтары будзе знаходзіцца ў карантыне.

Пра гэта «Беларускаму партызану» паведаміў праваабаронца Алег Воўчак.

Інфармацыя пра тое, што Аўтуховіча накіравалі ў калонію «Ваўчыныя норы» не адпавядае сапраўднасці - «Ваўчыныя норы» знаходзяцца пад Берасцем, а ВЧ №5 узмоцненага рэжыму - у Івацэвічах.

Гэткую тэрміновую адпраўку па этапе Мікалай Аўтуховіч тлумачыць тым, што адміністрацыя СІЗА №1 Менска спалохалася яго заявы аб падтрымцы дэмакратычных кандыдатаў у прэзідэнты.

Як адзначыў Алег Воўчак, Мікалай Аўтуховіч зараз як быццам «знаходзіцца на рэабілітацыі» - умовы ўтрымання ў СІЗА №1 і ВЧ-5 моцна адрозніваюцца ў лепшы бок.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках