Андрэй Саннікаў будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах
112- 14.09.2010, 11:59
У беларусаў ёсць шанец пазбавіцца ад дыктатуры, упэўнены лідэр «Еўрапейскай Беларусі».
«Я пацвярджаю свой намер удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. Упэўнены, што ў беларусаў ёсць рэальны шанец пазбавіцца ад дыктатуры і зрабіць сваю краіну нармальнай еўрапейскай дзяржавай», - заявіў лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў у інтэрв'ю сайту charter97.org.
Больш падрабязную заяву Андрэй Саннікаў абяцае зрабіць у бліжэйшы час.