19 красавiка 2024, Пятніца, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саннікаў: Мая задача на выбарах - змена ўлады ў Беларусі (Відэа)

42
Саннікаў: Мая задача на выбарах - змена ўлады ў Беларусі (Відэа)

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Андрэй Саннікаў ставіць сабе за мэту змену ўлады і палітычнага рэжыму ў краіне.

«Па сутнасці, мы не ўдзельнічаем у выбарах. У Беларусі няма выбарчых кампаній, якія мы бачым у нашых суседзяў, калі прэзідэнты мяняюцца, а грамадства рухаецца наперад. Нягледзячы на гэта, мы робім дзеянні, накіраваныя на перамену сітуацыі ў Беларусі», - сказаў палітык у інтэрв'ю БелаПАН.

Сённяшні перыяд Андрэй Саннікаў лічыць «вельмі небяспечным для краіны». «Калі не будзе зменаў, нават страшна падумаць, што адбудзецца з Беларуссю», - заявіў ён.

Апазіцыі, на яго думку, варта адысці ад стэрэатыпаў. «Казаць пра тое, што ў нас ёсць нейкія апаненты, акрамя Лукашэнкі, проста не варта. Трэба засяродзіцца на тым, як наблізіць перамены. Яны магчымыя, рэальныя і могуць адбыцца на працягу бліжэйшага паўгода», - перакананы Саннікаў.

Ён упэўнены, што на хуткіх выбарах праціўнік Лукашэнкі зможа перамагчы. «Сітуацыя для Беларусі цяпер унікальная: найглыбейшы эканамічны крызіс, адсутнасць у ўлады рашэння звязаных з ім праблемаў. Рознагалоссі ва ўрадзе, кіраўніцтве толькі падкрэсліваюць, наколькі глыбокі гэты крызіс. Да таго ж змянілася роля Расеі, не заўважаць якую і не выкарыстоўваць для змены сітуацыі нельга», - лічыць палітык.

Паводле словаў Саннікава, яго прэзідэнцкая стратэгія заснаваная на «арыентацыі на Еўразвяз, удзел у ім, а таксама стратэгічнае партнёрства з Расеяй».

Менавіта ў адстойванні такой пазіцыі палітык бачыць «заклад і формулу поспеху». «Іншыя прэтэндэнты кажуць, што з Расеяй немагчыма дамаўляцца, што трэба змагацца і з нейкім пракрамлёўскім кандыдатам. Зараз іншая сітуацыя, іншая дынаміка яе развіцця. Трэба гэтую дынаміку заўважаць, аналізаваць і ў адпаведнасці з ёй дзейнічаць», - перакананы Саннікаў.

Сёння, адзначыў ён, «Расея змяніла сваю пазіцыю». «Яна пасылае сігналы: мы з Лукашэнкам не будзем мець справу, будзем мець справу з новым кіраўніцтвам Беларусі. На мой погляд, усё пра гэта кажа. Ад нас, ад народа Беларусі залежыць, якім будзе гэтае кіраўніцтва», - заявіў прэтэндэнт на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Глядзець відэа

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках