19 красавiка 2024, Пятніца, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іду ў кандыдаты, каб стаць прэзідэнтам

75
Іду ў кандыдаты, каб стаць прэзідэнтам

«Беларусы вераць у магчымасць сыходу Лукашэнкі», - заявіў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.

Магчымы кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі Андрэй Саннікаў даў інтэрв'ю польскай газеце «Рэчпаспаліта».

- Калі ў Беларусі пройдуць прэзідэнцкія выбары?

- Пакуль што дакладна невядома, але, напэўна, у перыяд з верасня гэтага года па люты 2011 года.

- Вы будзеце ўдзельнічаць?

- Так.

- Апазіцыя, здаецца, не будзе мець адзінага кандыдата на пасаду прэзідэнта. Ёсць шмат жадаючых выставіць сваю кандыдатуру ...

- Toе, што ёсць шмат жадаючых, можа толькі цешыць. Відавочна, што людзі вераць у магчымасьць сыходу Аляксандра Лукашэнкі. Але, каб стаць кандыдатам на пасаду прэзідэнта, неабходна сабраць 100 тысяч подпісаў, а гэта нялёгка. Я спадзяюся, што апазыцыя здолее дамовіцца. Мы абмяркоўваем гэтыя магчымасці, а калі дзень выбараў будзе абвешчаны і пачнецца кампанія, гэтыя перамовы будуць набіраць абароты.

- Беларуская апазіцыя, аднак, у вялікім разладзе.

- Усе, хто знаходзяцца ў апазіцыі, супраць рэжыму Лукашэнкі, але адрозніваюцца сваёй стратэгіяй і тактыкай. Я думаю, што ўдзельнічаць у гэтых выбарах варта не для таго, каб прад'явіць сябе. Мне зусім не трэба сябе паказваць. У выбарах трэба ўдзельнічаць, каб выкарыстаць шанец на перамогу. Людзі глядзяць на нас, як на ўладу, так і на апазіцыю. Шаснаццаць гадоў дыктатуры, шаснаццаць гадоў хамскай улады і прыціснення развіцця Беларусі - гэтага цалкам дастаткова. Апазіцыя, якая прымае ўдзел у выбарах не дзеля перамогі, а толькі дзеля таго, каб потым хоць неяк уплываць на палітыку Лукашэнкі, нікога не зацікавіць

- Ці будзе Расея ўплываць на ход выбараў?

- Расея заўсёды ўплывае на тое, што адбываецца ў Беларусі. Хаця б толькі таму, што Лукашэнка ўсю эканоміку зрабіў залежнай ад расейскіх энергетычных рэсурсаў

- Як адрэагавала б Масква на прыход у Беларусі апазіцыі да ўлады?

- Лукашэнка - гэта прадукт Расеі. Гэта яна яго стварыла. Ці выйграла яна ад гэтага? Па разліках незалежных экспертаў, за апошнія шэсць гадоў падтрымка Лукашэнкі каштавала Маскве 37500000000 даляраў. Эканоміка Расеі была рэфармаваная, наша - не. Для таго, каб расейцы маглі рабіць бізнэс у Беларусі, наша эканоміка павінна быць рэфармаванай. Беларусь знаходзіцца на шляху Расеі ў Еўропу. З такой эканомікай, таталітарным рэжымам і сумна вядомым невыкананнем пагадненняў, стварае праблемы і Расеі, і Еўропе.Тым не менш, цяжка сказаць, ці вырашыцца Масква змяніць сваю палітыку ў дачыненні да Беларусі.

- Еўропа выкарыстоўвала ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі палітыку як бізуна - санкцыяў, так і перніка - г.зн. дыялогу. Але не атрымалася нічога дамагчыся ні адным, ні другім спосабам. Чаму?

- Таму што замест эканамічных санкцый, такіх, як амерыканскія, увялі турыстычныя абмежаванні, г.зн. забарона на паездкі для Лукашэнкі і яго паплечнікаў. Між тым, улады сур'ёзна адчулі наступствы санкцыяў, уведзеных, напрыклад, у адносінах Белнафтахіма. Менавіта таму і прынялі рашэнне вызваліць палітычных вязняў. Тым не менш, дыялог не прынёс вынікаў, таму што вёўся нягледзячы на тое, што Лукашэнка не выканаў ніводнай з пастаўленых яму ўмоў. Зноў з'явіліся ў нас палітычныя вязні, такія як Мікалай Аўтуховіч, асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў тэрарыстычнай дзейнасці. Аўтуховіч зноў абвясціў галадоўку, знаходзіцца ў вельмі дрэнным стане, а з боку Еўрапейскага Саюза не відаць ніякіх спробаў яго выратаваць.

- Ці гатова беларускае грамадства да пераменаў?

- Большасць беларусаў не падтрымлівае Лукашэнку. І, як відаць з апытанняў грамадзкай думкі, большасць хоча збліжэння з Еўропай. Можа, нават не дзеля нейкіх ідэалаў, а хоць бы нават па такой празаічнай прычыне, што, невядома чаму, але ў Польшчы танней бульба, морква і цыбуля. Гэта не значыць, што беларусы аўтаматычна будуць падтрымліваць апазыцыю. За гэта, уласна, мы і павінны змагацца.

Размаўляў: Пётр Касцінскі (Piotr Kościński)

Фота: Дарек Голек (Darek Golik)

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках