25 снежня 2024, Серада, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БДІПЧ АБСЕ гатова прыехаць у Беларусь

2

Для запрашэння місіі АБСЕ па назіранні за выбарамі не існуе крайняга тэрміну.

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю БелаПАН прэс-сакратар Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ Йенс Эшанбехер.

«Але мы рады атрымаць запрашэнне як мага раней, паколькі стандартная працэдура патрабуе спачатку накіраваць у краіну ацэначную місію, якая вырашыць, ці варта назіраць за выбарчай кампаніяй і ў якім фармаце, а затым патрабуецца час для фарміравання непасрэдна назіральнай місіі», - удакладніў Эшанбехер.

Ён нагадаў, што пасля парламенцкіх выбараў у Беларусі ўвосень 2008 года і візіту ў пачатку 2009 года ў Менск кіраўніка БДІПЧ АБСЕ Янэза Лянарчыча працягваецца сумесная праца структуры і беларускіх уладаў па ўдасканаленні Выбарчага кодэкса краіны.

«Паляпшэнне выбарчага заканадаўства - гэта доўгатэрміновы працэс, намі былі зробленыя рэкамендацыі ў справаздачы аб парламенцкіх выбарах. Калі мы атрымаем запрашэнне назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі і такая місія будзе накіраваная, мы працягнем сумесную працу ў гэтай галіне», - сказаў прэс-сакратар БДІПЧ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках