17 траўня 2024, Пятніца, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да экспертаў АБСЕ па справе Алега Бябеніна трэба ўважліва прыгледзецца

15

Такое меркаванне выказаў лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.

«Гэтую ініцыятыву МЗС можна толькі вітаць, калі гэта сапраўды сур'ёзна, - сказаў Саннікаў у інтэрв'ю БелаПАН. - Аднак трэба будзе вельмі ўважліва глядзець, што гэта будуць за эксперты. У нас ёсць ужо сумны вопыт заключэння «экспертаў», якія былі запрошаныя ў Беларусь дзяржавай».

Саннікаў нагадаў, што ў траўні 2009 года офіс АБСЭ ў Менску атрымаў запыт ад МЗС Беларусі аб аказанні дапамогі ўраду ў пошуку незалежнага міжнароднага эксперта ў галіне права, які спецыялізуецца ў крымінальным і крымінальна-працэсуальным заканадаўстве ўсходнееўрапейскага рэгіёна, з мэтай вывучэння справы ваўкавыскіх прадпрымальнікаў.

«Офіс АБСЕ прапанаваў кандыдатуру Марціна Фінке. Спецыяліст наведаў Беларусь 8-10 чэрвеня і прызнаў, што справа ў дачыненні да іх расследуецца без юрыдычных парушэнняў, а асцярогі праваабаронцаў аб яе палітычным характары беспадстаўныя. Аднак у выніку суд прызнаў Аўтуховіча, Асіпенку і Лявонава невінаватымі ў тым, што ім інкрымінавалі, - у падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту, тым самым перакрэсліўшы «экспертызу» Фінке». Такіх «экспертаў» нам больш не трэба», - сказаў Саннікаў.

Тым не менш, паводле яго словаў, заява МЗС дазваляе сябрам і калегам Бябеніна праявіць ініцыятыву і звярнуцца ў АБСЕ, з тым каб у Беларусь прыбылі «сапраўды незалежныя эксперты», якія правялі б аб'ектыўнае расследаванне смерці журналіста.

«Мы гэтага патрабавалі, і я проста зараз пачну тэлефанаваць сваім сябрам, якія маглі б парэкамендаваць такіх людзей», - заявіў Саннікаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках