14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка патрапіў у рэйтынг наайгоршых дыктатараў свету

40

Беларускі дыктатар патрапіў у рэйтынг часопіса The Foreign Policy разам з Кім Чэн Ірам і Робертам Мугабе.

Паводле дадзеных часопіса, зараз у свеце не менш за 40 дыктатараў, пад уладай якіх жывуць каля 1900 мільёнаў чалавек. Большасць з іх - лідэры розных афрыканскіх краінаў, але дастаткова «папулярным» дыктатарства апынулася і ў межах былой савецкай прасторы, піша ўкраінская газета «Обозреватель».

Так, прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў заняў у рэйтынг пятую пазіцыю, узбекскі лідэр Іслам Карымаў - сёмую, а Аляксандр Лукашэнка - дваццаць другі.

Узначаліў жа спіс «найгоршых з найгоршых» лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ір. Як адзначылі складальнікі рэйтынгу, Кім сфармаваў свой культ асобы, культывуючы пры гэтым палітыку ізаляцыянізму, што прывяло да жабрацтва яго народа, масавага голаду і зняволенняў сотняў тысячаў людзей у лагерах, у той час як усе сілы дыктатар кінуў на правядзенне ядзернай праграмы.

Другое месца заняў прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабе - «герой» у барацьбе за незалежнасць краіны, які пасля ператварыўся ў крывавага дэспата, і праславіўся катаваннямі апазіцыянераў і «рэкордна» адмоўнымі тэмпамі росту эканомікі, што прывяло да нябачанай інфляцыі. У краіне, дзе пануе жудасная галеча, свой дзень нараджэння Мугабе святкуе забавамі і элітнымі напоямі на паўмільёны даляраў.

Замыкае тройку лідэраў кіраўнік Бірмы генерал Тан Швэ. Яго называюць «бяздушным вайскоўцам», які нават не дазволіў перадаць свайму народу гуманітарную дапамогу пасля разбуральнага цыклона «Наргіс» у 2008 годзе.

Пры гэтым прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад заняў восьмую пазіцыю, старшыня КНР Ху Цзіньтаа - 10, адразу за ім ідзе лівійскі лідэр Муамар Кадафі. Венесуэльскі прэзідэнт Уга Чавес патрапіў на 17-ы радок рэйтынгу.

Рэйтынг найгоршых дыктатараў свету:

1. Кім Чэн Ір, КНДР (16 гадоў ва ўладзе)

2. Роберт Мугабе, Зімбабвэ (16 гадоў ва ўладзе)

3. Тан Швэ, Бірма (18 гадоў ва ўладзе)

4. Амар Хасан аль-Башыр, Судан (21 год ва ўладзе)

5. Гурбангулы Бердымухамедаў, Туркменістан (4 гады ва ўладзе)

6. Ісая Афеворк, Эрытрэя (17 гадоў ва ўладзе)

7. Іслам Карымаў, Узбекістан (20 гадоў ва ўладзе)

8. Махмуд Ахмадзінежад, Іран (5 гадоў ля ўлады)

9. Мелес Зенаўі, Эфіёпія (19 гадоў ва ўладзе)

10. Ху Цзіньтаа, Кітай (7 гадоў ва ўладзе)

11. Муамар Кадафі, Лівія (41 год ва ўладзе)

12. Башар аль-Асад, Сірыя (10 гадоў ва ўладзе)

13. Індрыс Дэбі, Чад (20 гадоў ва ўладзе)

14. Тэадора Абіанг Нгема Мбасага, Экватарыяльная Гвінея (31 год ва ўладзе)

15. Хосні Мубарак, Егіпет (29 гадоў ва ўладзе)

16. Яя Джаме, Гамбія (16 гадоў ва ўладзе)

17. Уга Чавес, Венесуэла (11 гадоў ва ўладзе)

18. Блез Кампаорэ, Буркіна-Фасо (23 гады ва ўладзе)

19. Ёверы Мусевяні, Уганда (24 гады ва ўладзе)

20. Поль Кагаме, Руанда (10 гадоў ва ўладзе)

21. Раўль Кастра, Куба (2 гады ля ўлады)

22. Аляксандр Лукашэнка, Беларусь (16 гадоў ва ўладзе)

23. Поль Бія, Камерун (28 гадоў ва ўладзе)

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках