24 снежня 2024, aўторак, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафесар Андрэй Каляда: «Падтрымаў самага надзейнага і сур’ёзнага кандыдата»

1
Прафесар Андрэй Каляда: «Падтрымаў самага надзейнага і сур’ёзнага кандыдата»

Вядомы беларускі перакладчык, былы прарэктар Акадэміі мастацтваў увайшоў у ініцыятыўную групу Андэрэя Саннікава.

«Я вырашыў падтрымаць Андрэя Саннікава. Ведаю яго з дзяцінства. Ён унук мастацкага кіраўніка нашага акцёрскага курса Менскага тэатральна-мастацкага інстытута – Канстанціна Мікалаевіча Саннікава. Добра ведаў таксама бацьку Андрэя – Алега Саннікава, выдатнага тэатральнага крытыка, мы сябравалі.

Калі я быў прарэктарам Акадэміі мастацтваў, арганізаваў 100-годзе Канстанціна Мікалаевіча, і тады сустрэўся ужо з дарослым, сталым Андрэем. Пазнаў яго як чалавека сур’езнага, адказнага ва ўсіх адносінах, мэтанакірованага. Калі ён бярэцца за справу, ведаю, что павінны быць абавязкова станоўчыя вынікі. У апошнія гады мы шмат сустракаемся. Я ўпэўніўся, што Саннікаў сапраўды можа зрабіць шмат карыснага для краіны, многае з такого, што даўно трэба зрабіць у нас. Для меня таксама вялікі аргумент, што ён за беларускасць. У асобе Андрэя самое разуменне сутнасці гэтай справы. Ганебна, што на Беларусі беларуская мова зараз ў такім загоне. Саннікаў - кандыдатура самая надзейная, сур’езная, грунтоўная. Упэўнены, што людзі яго падтрымаюць», - заявіў Андрэй Каляда ў інтэрв’ю сайту charter97.org.

Калі вы хочаце ўвайсці ў ініцыятыўную групу Андрэя Саннікава:

Тэлефануеце: +375-29-9465052 ці +375 29 6815737

Звязвайцеся па скайпе: jauhen

Ці пішыце на электронную пошту: europeanbelarus@gmail.com

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках