28 снежня 2024, Субота, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саннікава зноў дапытвалі ў пракуратуры

10

Лідар «Еўрапейскай Беларусі» быў апытаны ў пракуратуры Менскай вобласці па справе аб гібелі Алега Бябеніна.

Апытанне праводзіў старшы следчы па найважнейшых справах Аляксандр Азарэвіч. Паўторнае апытанне, паводле словаў следчага, было праведзена па ўказанні генеральнай пракуратуры РБ.

«Следчы ўдакладняў дэталі таго, як я правёў дзень 2 верасня, зноў пытаўся, ці не заўважыў я чаго-небудзь дзіўнага ў паводзінах Алега. Падчас апытання мне былі прадстаўленыя раздрукоўкі маіх тэлефонных размоваў з указаннем месца знаходжання на працягу дня. Следчы патлумачыў, што пракуратура мае права патрабаваць і атрымліваць такія звесткі ад аператараў мабільнай сувязі. Я даў тлумачэнні па зместу маіх смс, якія я адсылаў Алегу 3 верасня, калі мы сталі яго шукаць. Пракуратуру цікавіла таксама, ці меў Алег Бябенін пластыкавыя банкаўскія карткі і ці распавядаў ён мне што-небудзь аб сваёй паездцы ў Польшчу напярэдадні.

Я не ўбачыў таго, што следчыя органы і пракуратура спрабуюць усталяваць факты і абставіны гібелі Алега Бябеніна. Яны працягваюць падганяць факты пад версію самагубства і адначасна цікавяцца дзейнасцю апазіцыі. Магу яшчэ раз паўтарыць, што магчымасць аб’ектыўнага расследавання трагедыі з'явіцца пасля змены ўлады ў Беларусі», - паведаміў Андрэй Саннікаў сайту charter97.org пасля візіту ў пракуратуру.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках