24 снежня 2024, aўторак, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомель: Чыноўнікі ператварыліся ў «грамадскіх дзеячаў»

5

Як і на мінулых выбарах, чыноўнікі праходзяць у выбарчыя камісіі як прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў.

27 верасня была створаная абласная выбарчая камісія, у склад якой увайшлі 13 чалавек, пераважная большасць якіх (10 чалавек) - прадстаўнікі палітычных партыяў і грамадскіх аб'яднанняў. На ўключэнне ў склад камісіі прэтэндавалі прадстаўнікі 6 партыяў - АГП, БНФ, «Справядлівы свет», КПБ, ЛДП і РППіС, але ўключаныя былі толькі тры чалавекі - ЛДП, КПБ і РППіС. Астатнія - прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і тыя, хто вылучаўся шляхам падачы заяваў грамадзянаў, не ўвайшлі, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Зазначым, што 6 з 13 чальцоў камісіі ўжо працавалі на мінулых выбарах у мясцовыя саветы. І зноў жа, як на мінулых выбарах, чыноўнікі прайшлі ў камісію як прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў. Напрыклад, ад ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» патрапіла ў камісію Маргарыта Жорава. Праўда, не ўдакладняецца, што яна з'яўляецца намесніцай начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама, а таксама з'яўляецца чальцом Савета Рэспублікі, намесніцай старшыні Пастаяннай камісіі Савета рэспублікі Нацыянальнага схода па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.

У абласной камісіі і Міхаіл Жукевіч - прадстаўнік абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза працаўнікоў культуры. Відаць, дзесьці і працуе ён у культурнай сферы, хаця нядаўна і быў Жукевіч намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы аблвыканкама, а яшчэ раней узначальваў савет па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў.

У камісіі і старшыня абласнога савета ветэранаў Міхаіл Ігнаценка, і рэктар інстытута ўдасканалення настаўнікаў Надзея Котава. Праўда, яна патрапіла ў камісію як прадстаўніца грамадскага аб'яднання «Белая Русь». Як чалец КПБ патрапіў у камісію па «партыйнай квоце» прарэктар Гомельскага тэхнічнага ўніверсітэта імя Сухога Станіслаў Пракапенка.

Як прадстаўнікі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчынаў» вылучылася ў камісію галоўны пазаштатны валеолаг упраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама, загадчыца аддзелам грамадскага здароўя Галіна Саланец і намесніца рэдактара абласной газеты «Гомельская праўда» Ніна Злыдзенка. Дарэчы, працавалі гэтыя жанчыны і на мінулых выбарах у мясцовыя саветы.

Нязменна ў абласной камісіі прысутнічае, гэтым разам патрапіўшы шляхам падачы заявы грамадзянаў, намеснік начальніка арганізацыйна-кадравага ўпраўлення аблвыканкама Аляксандр Усаў, прынамсі, як і дырэктар агракамбіната «Паўднёвы» Міхаіл Карнадуд (таксама шляхам падачы заяваў грамадзянаў).

Цікава, што на гэтых выбарах пры стварэнні камісіі прысутнасць чальцоў «ад працоўных калектываў» была мінімальнай - адзін чалавек, ад філіяла «Белдзяржстраха» вылучылі Мікалая Стоша. На мінулых выбарах ён быў старшынём камісіі.

Яшчэ адной асаблівасцю новай камісіі з былымі кадрамі з'яўляецца адсутнасць чальцоў БРСМ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках