2 траўня 2024, Чацвер, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура не бачыць праблемы ў тым, што да вязняў КДБ не пускаюць адвакатаў (відэа)

81

Пракуратура горада Менска лічыць цалкам нармальным той факт, што да вязняў КДБ не пускаюць адвакатаў.

Намеснік начальніка аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Менска Сяргей Барысенка заявіў у эфіры АНТ, што "ў пракуратуру горада Менска ў апошні час не паступалі скаргі ад удзельнікаў крымінальнага працэсу на парушэнне права на абарону затрыманых, падазраваных і абвінавачаных. Аднак падчас праверкі вывучэння матэрыялаў крымінальнай справы парушэнняў нормаў крымінальна-працэсуальнага заканадаўства ў частцы забеспячэння органам крымінальнага пераследу права на абарону абвінавачваных і падазраваных не ўстаноўлена. Нормы Канстытуцыі і працэсуальнага закона ў поўнай меры выконваюцца. Усе асобы, затрыманыя па гэтай крымінальнай справе ў якасці падазраваных, органам крымінальнага пераследу забяспечаныя адвакатамі і права на іх абарону выкананае".

Нагадаем, адвакаты кандыдатаў у прэзідэнты Андрэя Саннікава, Уладзіміра Някляева, Мікалая Статкевіча, каардынатара "Еўрапейскай Беларусі" Зміцера Бандарэнкі, а таксама журналістаў Ірыны Халіп, Наталлі Радзінай, Аляксандра Атрошчанкава не бачылі сваіх падабаронных з 29 снежня 2010 года.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках