15 траўня 2024, Серада, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авіяцыя УСУ падбіла пункт кіравання расейскіх войскаў

1
Авіяцыя УСУ падбіла пункт кіравання расейскіх войскаў

Вечаровая зводка Генштаба УСУ.

Расейскія войскі прадаўжаюць масавыя напады на ўкраінскія пазіцыі. Сілы абароны 1 траўня зафіксавалі на фронце 100 баявых сутыкненняў, паведамілі ў Генеральным штабе Узброеных сілаў Украіны ў вечаровай зводцы.

Сярод іншага, на Купянскім кірунку адбіта 11 атак, на Ліманскім – 9 атак.

На Бахмуцкім кірунку акупанты спрабавалі палепшыць тактычнае становішча непадалёк ад Белагораўкі Луганскай вобласці, Верхнякаменскага, Спорнага, Новага Данецкай вобласці. Тут украінскія воіны адбілі 14 атак.

Найбольшая колькасць атак зафіксаваная на Аўдзееўскім кірунку. Тут з дапамогай авіяцыі акупанты атакавалі 33 разы недалёка ад Калінавага, Архангельскага, Прагрэсу, Ачарэцінага, Сокала, Салаўёвага, Новапакроўскага, Сямёнаўкі, Уманскага, Яснабродаўкі, Нятайлавага, Первамайскага Данецкай вобласці.

На Навапаўлаўскім кірунку падчас штурмаў расейскія войскі таксама ўжылі авіяцыю. Расейцы 17 разоў спрабаваў прарваць абарону недалёка ад Краснагораўкі, Георгіеўкі, Новаміхайлаўкі, Вадзянога і Ураджайнага Данецкай вобласці.

На Арэхаўскім кірунку расейскія войскі прадаўжаюць наступ на Старамаёрскае Данецкай вобласці і Рабоціна Запарожскай вобласці. Тут пры падтрымцы авіяцыі было здзейснена дзве атакі.

На Херсонскім кірунку расейцы пяць разоў беспаспяхова атакавалі Крынкі.

Авіяцыя УСУ цягам дня ўдарыла па адным пункце кіравання і па сямі месцах збору расейскіх войскаў. Ракетныя войскі падбілі адзін пункт кіравання беспілотнікамі і адзін раён прысутнасці расейскіх войскаў.

Раней аналітыкі інфармацыйнага рэсурсу DeepState паведамілі, што ўкраінскія вайскоўцы здолелі аднавіць пазіцыі на ўсход ад вёскі Ямпоўка Данецкай вобласці. Ваяры 63-й асобнай механізаванай брыгады і 23-га асобнага стралковага батальёна нанеслі ўдары па пазіцыях расейскіх акупацыйных войскаў з наступным штурмам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках