Еўрапейскія амбасадары 21 студзеня з'едуць з Менска
115- 19.01.2011, 13:58
На інаўгурацыі фальшывага прэзідэнта 21 студзеня, аб даце правядзення якой было афіцыйна абвешчана толькі сёння, амбасадары краін Еўразвяза прысутнічаць не будуць.
Пра гэта charter97.org паведаміла крыніца ў адной з еўрапейскіх амбасад у Менску.
У гэты дзень усе еўрапейскія амбасадары будуць знаходзіцца за межамі Беларусі.
Як паведамляе прэс-служба узурпатара, цырымонія інаўгурацыі будзе праходзіць у Палацы Рэспублікі, яе прамая трансляцыя па БТ пачнецца ў 12.50 па менскім часе. Пасля яе сканчэння адбудзецца святочны канцэрт майстроў мастацтваў.