У Брэсце актывісты каранавалі пудзіла Лукашэнкі (фота)
115- 21.01.2011, 16:14
![У Брэсце актывісты каранавалі пудзіла Лукашэнкі (фота)](https://i.c97.org/p/20110121_puk04.jpg)
Пакуль у Мінску адбывалася інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі на чарговы тэрмін, у Брэсце актывісты "Еўрапейскай Беларусі" "каранавалі" пудзіла ў рамках акцыі "21 студзеня – Міжнародны дзень самазванца".
Месца для акцыі было абрана невыпадкова, менавіта каля "Цэнтральнага рынка" ў момант прэзідэнцкай кампаніі адбываліся асноўныя падзеі па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты і непасрэдна сама агітацыя за кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Таму, як адзначаюць самі актывісты, гэта сімвалічнае месца, паведамляе Радыё Рацыя.
Пачалася акцыя ў 13.30. Да пудзіла была прыстаўлена хакейная клюшка, плакат з надпісам, які паведамляў гараджанам, што сёння "Міжнародны дзень самазванца", каля ботаў надпісы "лізаць тут", галаву ўпрыгожвала карона з дэталяў шапкі шута ды сучаснага дзяржаўнага герба краіны. На працягу 20 хвілінаў жыхароў Брэста вітала "каранаванае" пудзіла кіраўніка краіны.
Супрацоўнікі міліцыі, якія дзяжурылі ў гэтым раёне, скруцілі рэчы і забралі з сабою.