У расейцаў пачалася «чорная паласа» пад Харкавам
3- 16.06.2024, 20:04
- 8,542

У Ваўчанску ДРГ патрапіла ў «кацёл», ля Ліпцаў «насыпаюць» УСУ.
Сітуацыя для групоўкі «Поўнач» УС РФ на Харкаўскім кірунку прадаўжае пагаршацца. Праблемы акупантаў назіраюцца як у Ваўчанску, так і пад Ліпцамі.
Воін 24-й штурмавой брыгады «Айдар» УСУ Станіслаў Бунятаў, вядомы пад пазыўным «Асман», расказаў пра актуальную сітуацыю на фронце. Ён ахарактарызаваў становішча УСУ ў Ваўчанску як «складанае, але кантраляванае», адзначыўшы, што прадаўжаюцца цяжкія баі, у выніку якіх вораг змушаны адступаць.
Спробы расейскіх вайскоўцаў прарвацца да акружаных таварышаў на службе на Агрэгатным заводзе закончыліся няўдачай.
«У горадзе працуюць групы спецпрызначэння, мобікаў і г.д. Цяпер у іх асноўная задача – прабіць калідор да Агрэгатнага (завода – рэд.) і злучыцца з акружаным узводам ДРГ для далейшага развіцця наступу», – паведаміў «Асман».
Вайсковец заявіў, што Сілы абароны Украіны паспяхова ўтрымліваюць фронт і актыўна атакуюць ворага ў некалькіх раёнах. Асабліва востра сітуацыя развіваецца ў раёне Ліпцоў, дзе ўкраінскія ўзброеныя сілы наносяць масаваныя ўдары па пазіцыях ворага.
