28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забойства Веранікі Чаркасавай застаецца нераскрытым ўжо 7 гадоў

9
Забойства Веранікі Чаркасавай застаецца нераскрытым ўжо 7 гадоў

20 кастрычніка 2004 года ў сваёй кватэры была па-зверску забітая журналістка Вераніка Чаркасава.

Забойца нанёс журналістцы больш за 40 нажавых удараў. Чаркасава пісала на розныя тэмы, у тым ліку крымінальныя, аднак следства першапачаткова разглядала ў якасці асноўнай версію забойства на бытавой глебе.

Калегі Чаркасавай лічаць, што яе забойства з вялікай доляй верагоднасці магло быць звязанае з прафесійнай дзейнасцю. У прыватнасці, прадстаўнікі творчай майстэрні «Агенцтва журналісцкіх расследаванняў» пры Беларускай асацыяцыі журналістаў выказалі версію, што Чаркасава магла апынуцца ўцягнутай у вайну паміж дзвюма кланавымі групоўкамі за ўсталяванне кантролю над гомельскім заводам па вытворчасці вінаў. Забітая журналістка, на іхнюю думку, магла валодаць інфармацыяй, апублікаванне якой пагражала аднаму з канфліктуючых бакоў стратай буйной сумы грошай.

Калегамі Чаркасавай вылучалася і іншая версія забойства - у ёй фігуравалі былы «Інфабанк» (зараз «Трастбанк») і тэма продажу Беларуссю зброі Іраку пры Садаме Хусейне.

Праз 7 гадоў праваахоўныя органы не толькі не раскрылі гэта злачынства, але і страцілі да яго ўсялякі інтарэс.

Калегі і сябры забітай журналісткі Веранікі Чаркасавай 20 кастрычніка наведаюць Калодзішчанскія могілкі. Магіла Веранікі знаходзіцца побач з магілай яе бацькі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках