19 траўня 2024, Нядзеля, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ус павінен інфармаваць міліцыю аб выездах за мяжу

13
Ус павінен інфармаваць міліцыю аб выездах за мяжу

Былога палітвязня, кандыдата ў прэзідэнты Зміцера Уса сёння выклікалі ў камісію па крымінальных пакаранняў пры Ленінскім РУУС сталіцы.

Там яму паведамілі аб умовах кантролю за ім. Кандыдат падпісаў абавязальніцтва, што будзе паведамляць у міліцыю пра запланаваныя выезды за мяжу. Таксама Ус не мае права трапляць у нецвярозым стане ў міліцыю. Як жартуе сам былы палітвязень, ён паабяцаў «не паліць, не піць і не мацюкацца».

«Мяне паставілі нібыта на прафілактычны ўлік. Падпісаў я такую ​​даведку, паводле Крымінальнага кодэксу РБ, дзе я абавязаны пры выездзе за мяжу інфармаваць інспектара Каткаўца. Яшчэ не парушаць грамадскі парадак, не піць, каб пратаколаў па п'янстве не было. Яны могуць прыходзіць да мяне дадому, калі ім захочацца. Такая размова адбылася, падпісаў я гэтыя дакументы, што абяцаю не піць, не паліць, не мацюкацца. І на гэтым пакуль не ўсё скончылася», - распавёў Зміцер Ус «Еўрарадыё».

А вось ездзіць па Беларусі «вольнаму» Усу дазволілі ўсё ж без абмежаванняў.

Нагадаем, 1 кастрычніка кандыдат у прэзідэнты нечакана быў вызвалены са зняволення па ўказе аб памілаванні. У камісіі па крымінальных пакараннях былі вельмі здзіўленыя, што пры вызваленні палітвязню не патлумачылі правілы кантролю.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках