28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Куды выпарыўся «мегазаробак» даярак?

40
Куды выпарыўся «мегазаробак» даярак?

У Беларусі неяк рэзка абрынуўся дабрабыт адной з «самых забяспечаных катэгорый насельніцтва».

Яшчэ ў 2006 годзе, падчас прэс-канферэнцыі для расейскіх журналістаў, Аляксандр Лукашэнка распавёў, што даяркі ў Беларусі атрымліваюць 600 даляраў. Гэтыя словы выклікалі шчырую весялосць, як у інтэрнэт-карыстальнікаў, так і ў саміх працаўніц сельскай гаспадаркі, піша «Салідарнасць».

Але кіраўнік дзяржавы настойваў на сваім. Паколькі з расейскімі журналістамі ён праводзіць сустрэчы штогод, з той жа перыядычнасцю ў якасці неабвержнага сведчання росквіту згадваўся і заробак даярак. Які рос-рос і да 2009 года дарос, па версіі Лукашэнкі, да 1000 даляраў (з улікам тагачаснага курсу гэта было прыкладна 2 мільёны 750 тысяч рублёў).

І раптам...

- За кошт народа мы не можам жыць, напружваючы іх да мяжы, - заявіў 22 лістапада Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з урадам. - А то атрымліваецца так, што даярка надоі малака, прадала, а ў краму прыйшла, каб купіць, дык у яе нават на літр малака не хопіць, каб сям'ю накарміць.

Шакуючая вестка! Яшчэ ўчора даяркі купаліся ў грошах, а ўжо сёння ім няма на што купіць малака...

Але дазвольце: куды выпарыўся «мегазаробак» даярак? Бо нават у тым выпадку, калі іх заробкі ў рублях не павялічыліся за апошнія 2 гады наогул, вышэйзгаданыя 2 мільёны 750 тысяч - гэта і сёння вышэй, чым сярэдні заробак па краіне. І ўжо дакладна за гэтыя грошы можна купіць не адзін і нават не 100 літраў малака.

Дык куды ж падзеліся даяркіны мільёны? Адказ просты: яны заўсёды існавалі толькі ва ўяўленні (надзвычай багатым) адной асобы. Якое цяпер само ж неспадзявана знішчыла ўласную... хм... легенду.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках