Пацешныя генералы атрымалі пагоны
132- 4.11.2011, 12:05
Лукашэнка заявіў, што з развіццём войскаў тэрытарыяльнай абароны ў краіне фактычна ствараецца новая армія.
Лукашэнка на Гожскім палігоне каля Гродна, дзе праходзіць заключны этап камандна-штабнога вучэння па тэрытарыяльнай абароне, уручыў пагоны генерал-маёра старшыням аблвыканкамаў і «мэру» Менска.
Рашэнне прысвоіць воінскія званні генерал-маёра кіраўнікам рэгіёнаў, якія ўзначальваюць саветы абароны абласцей і горада Менска, Аляксандр Лукашэнка прыняў напярэдадні, наведваючы стацыянарны пункт кіравання штаба зоны тэрытарыяльнай абароны ў Менску. Гэта зроблена для таго, каб падкрэсліць асаблівую важнасць і адказнасць такой пасады.
Лукашэнка заявіў, што з развіццём войскаў тэрытарыяльнай абароны ў краіне фактычна ствараецца новая армія.
«Мы ствараем сёння, калі хочаце, новую армію, і гэтай 120-тысячная арміяй (тэрытарыяльнай абароны ) камандаваць будзеце вы», - заявіў А. Лукашэнка ў пятніцу.