19 траўня 2024, Нядзеля, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаргінец збіраецца ўзгадаць Германіі Гітлера

105

У «чорны спіс» ЕЗ патрапілі амаль 160 беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку і старшыня праўладнага саюза пісьменнікаў Мікалай Чаргінец.

У адказ на такія санкцыі ён хоча дамагчыся, каб Германія вярнулася да разгляду праблемы генацыду беларускага народа падчас вайны.

Мікалай Чаргінец сказаў у гутарцы з «Еўрарадыё»: «Калі гэта пацвердзіцца, я буду ініцыяваць, выкарыстоўваючы ўсе свае магчымасці ў многіх краінах, разгляд германскага генацыду ў дачыненні да беларускага народа (у час Вялікай Айчыннай вайны)».

Мікалай Чаргінец звычайна адпачывае ў Беларусі, у Сочы, лётаў у Турцыю, у свой час ездзіў на Балканы, а вось у Германію і Польшчу не рвецца: «Я аб'ездзіў увесь свет. Ну, не паеду ў Еўропу, паеду ў Браслаў, там мясціны больш прыгожыя, чым у Германіі. Еўропу я глядзеў. Добрыя, дагледжаныя гарады, як правіла, занадта дарагія для нас. Карацей, абыдземся».

Напісаць каментар 105

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках