22 снежня 2024, Нядзеля, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вацлаў Гавел павіншаваў рэдактарку сайта charter97.org з Днём Волі

16
Вацлаў Гавел павіншаваў рэдактарку сайта charter97.org з Днём Волі

Рэдактарка ​​сайта charter97.org Наталля Радзіна атрымала сёння ліст ад былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гавела і сябраў чэшскай арганізацыі «Грамадзянская Беларусь».

У лісце журналістцы, якая была арыштаваная пасля падзей 19 снежня і правяла паўтара месяца ў СІЗА КДБ, а цяпер працягвае працу ў ссылцы ў горадзе Кобрыне ў чаканні суда, было наступнае:

Паважаная Наталля,

Мы з надзеяй сочылі за вашым грамадзянскіх пратэстам супраць ходу і вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і былі абураныя сведчаннямі жорсткіх мер супраць Вас з боку міліцыі і КДБ. Мы ўважліва і занепакоена чытаем навіны аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі і хацелі б запэўніць Вас, што ў гэты цяжкі час мы думаем пра Вас і Вашых блізкіх і плануем і ў далейшым звяртаць увагу міжнароднай супольнасці на парушэнне асноўных правоў чалавека і грамадзяніна ў Вашай краіне. Мы ўжо доўгі час спрабуем ўзмацніць міжнародны ціск дзеля вызвалення несправядліва зняволеных, а таксама для спынення пераследу апазіцыі. Пераслед за палітычныя погляды і нядопуск у турмы адвакатаў і лекараў мы лічым абсалютна несумяшчальным з асноўнымі прынцыпамі дэмакратыі і прававой дзяржавы.

Дазвольце нам разам з Вамі адзначыць 25 сакавіка, важны дзень беларускай дзяржаўнасці, і выказаць Вам, пакуль завочна, сваю грамадзянскую падтрымку і салідарнасць. Мы верым, што Ваша пазіцыя будзе ўзнагароджаная па-сапраўднаму годным жыццём у Вашай цудоўнай краіне.

Вацлаў Гавэел,

Сустаршыня арганізацыі «Грамадзянская Беларусь»,

Ян Румл,

Дырэктар «Грамадзянскай Беларусі»

Сябры «Грамадзянскай Беларусі»:

Пятрушка Шустава,

Пётр Брацкі,

Марцін Видлак,

Марэк Свабода,

Ярамір Шчаціна.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках