29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вацлаў Гавал і зоркі Галівуду падтрымалі барацьбу беларусаў за свабоду

17

Найвядомейшыя людзі свету ўпэўненыя, што цяперашняя сітуацыя ў Беларусі – гэта ганьба Еўропы.

У першыя дні снежня на інтэрнэт-старонцы zoneofsilence.org быў апублікаваны тэкст петыцыі, аўтарамі якой выступілі Беларускі Свабодны тэатр і брытанская праваабарончая арганізацыя Index on Censorship.

Сёння падпісаць яе можа любы грамадзянін, а першымі падпісантамі сталі вядучыя тэатральныя дзеячы Вялікабрытаніі, да якіх сёння далучаюцца ўсё новыя дзеячы культуры з краінаў Еўропы і ЗША. Межы відаў мастацтваў размываюцца, калі гаворка заходзіць пра ўціск асноўных свабодаў грамадзянаў.

Петыцыю падпісалі былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавал, дырэктары брытанскіх тэатраў Almeida Майкл Атэнбора, Young Vic Дэвід Лан, Royal Court Дамінік Кук, Нацыянальнага тэатра Нікалас Хютнэр; акцёры – сэр Іан Макелен і Джэрэмі Айранс, Джуд Лоў і Сіена Мілер, Сэм Уэст і Майкл Шын; драматургі – сэр Том Стопард і Аляксандра Вуд, Майкл Фрэйн і Лора Уэйд... Не засталіся ўбаку і музыкі: сярод падпісантаў лідэр гурта Pet Shop Boys Ніл Цінант і ўладальнік «Оскара» за музыку да фільма «Жыццё цудоўнае» італьянскі кампазітар Нікола П’ёвані. Сярод людзей мастацтва, якія паставілі свой подпіс пад петыцыяй можна ўбачыць і імёны вядомых дзеячаў кіно – уладальніка «Залатога глобуса» кінарэжысёра Стэфэна Долдры ці прадзюсара ўсіх фільмаў эпапеі «Гары Потэр» Дэвіда Хэймана.

Глабальная артыстычная кампанія салідарнасці з Беларуссю была распачатая Беларускім Свабдным тэатрам у 2007 годзе, калі брытанскі драматург Том Стопард, прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавал і лідэр групы The Rolling Stones Мік Джагер звярнуліся да беларусаў са сваімі відэазваротамі, падтрымаўшы іх на шляху да свабоды. За тры гады кампанію салідарнасці падтрымалі сотні творчых асобаў у дзясятках краінаў свету.

Петыцыя адкрытая для подпісу ўсім ахвотнымі на сайце zoneofsilence.org.

Беларусь – адна з найменш свабодных краінаў

У Беларусі, якая стаіць ніжэй за Іран па ўзроўні свабоды прэсы, ніжэй за Зімбабвэ па ўзроўні захавання правоў чалавека, згінулі без вестак ці памерлі пры загадкавых абставінах апазіцыйныя лідэры, а моладзевыя актывісты церпяць пастаянны ціск за сваю дзейнасць. Дзясяткам тысячаў жыхароў Беларусі адмоўлена ў праве выезду з краіны. Еўрапейскія лідэры, такія як Сільвіа Берлусконі, і бізнэсмэны, якія вядуць справы з беларускім рэжымам, заплюшчваюць вочы на злоўжыванні ўладаў, кіруючыся толькі сваімі фінансавымі інтарэсамі. Грамадскія дзеячы і праваабаронцы, незалежныя журналісты і дзеячы мастацтва, разам з усёй прагрэсіўнай Беларуссю, на працягу доўгага часу выступалі супраць жорсткай цэнзуры і рэпрэсіяў, накіраваных на ўціск асноўных свабодаў грамадзянаў і базавае права чалавека на свабоду выказвання.

Мы, ніжэйпадпісаныя, упэўнены, што цяперашняя сітуацыя ў Беларусі – гэта ганьба Еўропы.

Прымаючы да ўвагі выбары, якія пройдуць у Беларусі 19 снежня, мы заклікаем наступнага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь паважаць асноўныя правы чалавека і адмяніць рэпрэсіўныя законы, якія іх парушаюць.

Копія:

– прэзідэнту Рэспублікі Беларусь

– Баранэсе Кэтрын Эштан, прадстаўніку па замежных справах і бяспецы Еўрапейскага Звяза

Хону Уільяму, Гаагскаму дэпутату і сакратару па замежных справах Вялікабрытаніі

Петыцыю і Глабальную артыстычную кампанію салідарнасцю з Беларуссю падтрымалі:

Том Стопард (Tom Stoppard)

Вацлаў Гавал (Vaclav Havel)

Гаральд Пінтэр (Harold Pinter)

Мік Джагер (Mick Jagger)

Стывен Спілберг (Steven Spielberg)

Арыяна Мнушкіана (Ariane Mnouchkine)

Эма Томпсан (Emma Thompson)

Джуд Лоў (Jude Law)

Сіена Мілер (Sienna Miller)

Алан Рыкмэн (Alan Rickman)

Джэрэмі Айранс (Jeremy Irons)

Марк Равенхіл (Mark Ravenhill)

Сэм Уэст (Sam West)

Кім Катрэл (Kim Cattrall)

Іан Макелен (Ian McKellen)

Майкл Фрэйн (Michael Frayn)

Кэрыл Чэрчыл (Caryl Churchill)

Аджоа Анду (Adjoa Andoh)

Дэвід Хэйман (David Heyman)

Нікалас Хютнэр (Nicholas Hytner)

Сігрыд Росін (Sigrid Rausing)

Джонатан Хівуд (Jonathan Heawood)

Алан Бэнэт (Alan Bennett)

Майкл Атэнбора (Michael Attenborough)

Эндру Чэханавецкі (Andrew Ciechanowiecki)

Генры Гудман (Henry Goodman)

Рычард Вілсан (Richard Wilson)

Ніл Цінант (Neil Tennant)

Нікала П’ёвані (Nikola Piovani)

Ніл Бартлэт (Neil Bartlett)

Даяна Куік (Diana Quick)

Лора Уэйд (Lora Wade)

Аляксандра Вуд (Alexandra Wood)

Тобіас Мензэс (Tobias Menzies)

Клэр Лізмар (Clare Lizzimore)

Ліндсэй Тэрнэр (Lyndsay Turner)

Джоселін Джы (Jocelyn Gee)

Ханіф Курэйшы (Hanif Kureishi)

Дамінік Кук (Dominic Cooke)

Майкл Шын (Michael Sheen)

Алістэр Сполдынг (Alistair Spalding)

Дэвід Лан (David Lan)

Стэфэн Долдры (Stephen Daldry)

Поль Грынграс (Paul Greengrass)

Майкл Морыс (Michael Morris)

Іва Бэст (Eve Best)

Дамінік Дромгал (Dominic Dromgoole)

Сін Холмс (Sean Holmes)

Рамін Грэй (Ramin Gray)

Марк Рубінштэйн (Mark Rubinstein)

Наталі Абрахамі (Natalie Abrahami)

Дэніэл Эванс (Daniel Evans)

Андрэа Рэйсбара (Andrea Riseborough)

Кэры Крэкнел (Carrie Cracknell)

Кэці Мітчэл (Katie Mitchell)

Джуліет Стівенсан (Juliet Stevenson)

Андэрс Дуус (Anders Duus)

Андрэа Пігінэлі (Andrea Peghinelli)

Эрык Эн (Erik Ehn)

Кэтрын Карэй (Catherine Coray)

Пол Сірэт (Paul Sirett)

Майк Харыс (Mike Harris)

Джулія Фарынгтан (Julia Farrington)

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках