3 траўня 2024, Пятніца, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінюст зноў пагражае адвакатам

16
Мінюст зноў пагражае адвакатам

І абяцае ўжыць «меры дысцыплінарнага і адміністратыўнага характару».

На думку Мінюста, «у апошні час кіраўніцтвам Менскай гарадской калегіі згублены кантроль за выкананнем адвакатамі правілаў прафесійнай этыкі, што прывяло да невыканання асобнымі адвакатамі сваіх прафесійных абавязкаў, зроблены шэраг заяў, якія падрываюць аўтарытэт адвакатуры».

«За розныя парушэнні заканадаўства Міністэрствам юстыцыі спыненае дзеянне ліцэнзій на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці 5 адвакатам. Па дадзеным факце Міністэрствам юстыцыі ў адрас Прэзідыума Менскай гарадской калегіі адвакатаў унесенае прадстаўленне», гаворыцца ў заяве Мінюста, апублікаванай на сайце міністэрства.

«Міністэрства юстыцыі папярэдзіла асобных службовых асоб прэзідыума Менскай гарадской калегіі адвакатаў, што ў выпадку працягу палітыкі канфрантацыі, палітызаванасці пытанняў спынення дзеяння ліцэнзій адвакатам, якія парушылі заканадаўства, беспрынцыповасці да наступстваў сваіх дзеянняў, да іх будуць ужытыя меры дысцыплінарнага і адміністрацыйнага характару ва ўстаноўленым парадку», заяўляюць у Мінюсце.

Нагадаем, адвакаты Павел Сапелка, Уладзімір Тоўсцік, Тамара Гараева, Тацяна Агеева і Алег Агееў, якія абаранялі арыштаваных удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, пад надуманых падставах былі пазбаўленыя ліцэнзіі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках