14 снежня 2025, Нядзеля, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзька: «Чарнасоценцы ўзнялі галовы»

26
Лябедзька: «Чарнасоценцы ўзнялі галовы»

Тое, што адбываецца ў дзяржаўных СМІ - гэта страшная рэч.

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, адзін з падследных па справе аб падзеях 19 снежня, адзначыў, што менская трагедыя 11 красавіка сама па сабе аб'ядноўвае народ, але ўлады імкнуцца аб'яднаць нацыю сілай і за кошт стварэння вобразу ворага.

«Сёння чарнасоценцы ўзнялі галовы. Тое, што адбываецца ў дзяржаўных СМІ - гэта страшная рэч. У прынцыпе, яны заклікаюць да пагромаў - ісці і граміць апазіцыянераў, іхнія офісы, іхнія кватэры... Таму ў беларускай сітуацыі можна чакаць чаго заўгодна, яна непрагназуемая», - сказаў палітык у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Лябедзька заклікае апазіцыю не паддавацца эмоцыям, выказаць уладам і народу Беларусі свае прапановы. Улада ж цяпер у стане шоку, кажа Лябедзька:

«У гэтым стане шоку розум спіць, а эмоцыі на ўздыме. У такой сітуацыі ёсць пэўныя спакусы. Улада расчараваная тымі верагоднымі злачынцамі ў іхніх руках. Што там токар, слесар? Не цягне гэта на пагрозу для ўсёй краіны. Гэты вобраз трэба ўмацаваць. Кім? Ну, апазіцыяй. Думаю, што гэтыя гаваркія галовы на БТ пойдуць далей і ўмацуюць гэты вобраз міжнароднымі структурамі і арганізацыямі. Падкопамі ворагаў можна растлумачыць і праблемы з цукрам і валютай... У нармальнай цывілізаванай краіне такі падыход непрымальны».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках