23 снежня 2024, панядзелак, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кэтрын Эштан: Дыктатар не пакінуў нам выбару

104
Кэтрын Эштан: Дыктатар не пакінуў нам выбару

Лукашэнка не пакінуў Еўразвязу іншага выбару, акрамя дзеянняў супраць ягонага рэжыму, заявіла вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

Аляксандр Лукашэнка не скарыстаўся выбарамі ў снежні мінулага года, каб паказаць сваю гатовасць пагадзіцца з пераменамі і ўстаць на шлях адкрытага еўрапейскага дэмакратычнага грамадства, сказала Кэтрын Эштан ў сераду ў Еўрапейскім парламенце, дзе яна выступіла з дакладам аб знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі і абароны ЕЗ, перадае «Інтэрфакс Захад».

«Ён (Лукашэнка) не скарыстаўся прадстаўленай магчымасцю, ён скарыстаўся гвалтам супраць мірных маніфестантаў, ён павялічыў колькасць палітычных зняволеных, дэманструючы тым самым сваю пагарду да дэмакратыі і прававой дзяржавы», - сказала К. Эштан.

Яна нагадала аб сваёй сустрэчы з сем’ямі арыштаваных у ходзе снежаньскіх падзеяў у Менску беларускіх апазіцыянераў і актывістаў грамадзянскай супольнасці. Па словах К. Эштан, А. Лукашэнка «не пакінуў нам ніякага выбару». «Ён навязаў нам прыняцце строгіх санкцый супраць яго, супраць яго краіны. Мы павінныя дзейнічаць супраць гэтага рэжыму, уключаючы самога Лукашэнку, супраць тых, хто нясе адказнасць за паліцэйскую жорсткасць», - заявіла вярхоўны прадстаўнік ЕЗ. Яна таксама падкрэсліла, што Еўразвяз павінен падтрымліваць грамадзянскую супольнасьць і грамадзянаў Беларусі.

Адным з ключавых тэзісаў выступу К. Эштан у цэлым быў заклік не абмяжоўвацца рэакцыяй ў форме заяваў і пратэстаў у дачыненні да рэжымаў, што ацэньваюцца як антыдэмакратычныя, а прадпрымаць супраць іх канкрэтныя дзеянні.

Напісаць каментар 104

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках