8 траўня 2024, Серада, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

12 мая Еўрапарламент абмяркуе сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі

23
12 мая Еўрапарламент абмяркуе сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі

12 мая Еўрапарламент абмяркуе сітуацыю з правамі чалавека, дэмакратыяй і вяршэнствам закона ў Беларусі.

Як паведамляе прэс-служба Еўрапарламента, дэбаты адбудуцца ў межах сесіі ў Страсбургу, якая праходзіць з 9 па 12 мая. Па выніках абмеркавання еўрадэпутаты прымуць рэзалюцыю.

Нагадаем, 20 студзеня Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, у якой асудзіў жорсткія рэпрэсіі ў Беларусі ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў і заклікаў Раду Еўразвяза правесці незалежнае расследаванне здарэння пад эгідай АБСЕ.

Еўрапарламент таксама заклікаў кіраўніцтва ЕЗ неадкладна ўвесці санкцыі ў дачыненні беларускіх чыноўнікаў, датычных да рэпрэсій падчас прэзідэнцкай кампаніі. Санкцыі павінныя дзейнічаць да безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў.

Паралельна Еўрапарламент заклікаў Раду ЕЗ аблегчыць працэдуру атрымання віз для беларускіх грамадзян, павялічыць падтрымку грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ.

Еўрадэпутаты таксама заклікалі байкатаваць правядзенне буйных спартовых спаборніцтваў на тэрыторыі Беларусі, у прыватнасці чэмпіянат свету па хакеі на лёдзе 2014 года.

10 сакавіка была прынятая яшчэ адна рэзалюцыя Еўрапарламента, якая асуджае прымяненне катаванняў у дачыненні да затрыманых па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19 снежня.

Еўрадэпутаты выступілі з асуджэннем створанай у краіне «атмасферы страху, рэпрэсій і пераследу грамадзянскай супольнасці і СМІ» - ператрусаў у рэдакцыях і кватэрах журналістаў і актывістаў НДА, выключэнняў з ВНУ і звальненняў з працы па палітычных матывах. Еўрапарламент таксама заклікаў ўлады стварыць умовы для вольнага выказвання меркаванняў і свабоды СМІ ў Беларусі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках