23 снежня 2024, панядзелак, 11:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У адказ на эканамічныя санкцыі Лукашэнка возьме новых закладнікаў?

174
У адказ на эканамічныя санкцыі Лукашэнка возьме новых закладнікаў?

Дыктатар можа забараніць выезд за мяжу каля 200 апазіцыянерам і выгнаць амбасадараў ЕЗ з краіны ў выпадку ўвядзення эканамічных санкцый.

Аб гэтым заявіла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у чацвер крыніца ў адміністрацыі т.зв. прэзідэнта.

«Беларускі бок спакойна ўспрымае падобныя заявы аб санкцыях, мы працуем над шэрагам адказных мер. У комплексным плане магчымых адказных мер прадугледжаныя і забарона на выезд за мяжу шэрагу дзеячоў беларускай апазіцыі, якія найбольш актыўна заклікалі і працягваюць заклікаць улады Еўразвяза да ўвядзення эканамічных санкцый супраць беларускага народа», - адзначыў прадстаўнік адміністрацыі.

«Папярэдні спіс ужо ўключае больш за 200 чалавек. Гэтым асобам будзе забаронены выезд з краіны, у тым ліку - і праз тэрыторыю Расеі, з улікам фарміравання адзінай міграцыйнай палітыкі дзвюх краін», - заявіў суразмоўца агенцтва.

Акрамя таго, па ягоных словах, «беларускія ўлады таксама гатовыя з дапамогай СМІ выкласці шырокай беларускай грамадскасці матывы дадзеных мер у адказ, у тым ліку - прадставіць канкрэтныя факты адпаведных дзеянняў апазіцыянераў, накіраваных на пагаршэнне сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне і зніжэнне дабрабыту беларускага народа».

Супрацоўнік прэзідэнцкай адміністрацыі таксама не выключыў, што «будзе прапанавана пакінуць межы краіны некаторым амбасадарам дзяржаваў ЕЗ у Беларусі, якія, замест развіцця ўзаемапаважлівых і дружалюбных адносінаў з краінай знаходжання, паслядоўна навязвалі ўрадам сваіх дзяржаваў правядзенне антыбеларускага курсу».

Напісаць каментар 174

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках