25 снежня 2024, Серада, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саннікава і Бандарэнку перавядуць у Жодзінскі ізалятар?

17
Саннікава і Бандарэнку перавядуць у Жодзінскі ізалятар?

З Андрэем Саннікавым на «Валадарцы» сустрэлася маці.

24 мая Ала Саннікава змагла сустрэцца з сынам усяго на адну гадзіну ў турме на вуліцы Валадарскага, дзе кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава трымаюць пасля суда.

«Духам не падае, сказаў, што яму тут лепей, камера лепшая, праблем такіх, якія былі ў СІЗА КДБ, няма. Павінныя былі ў Жодзіна перавесці, але пакуль пакінулі тут. Паўтаруся, ён такі бадзёры, з верай сваёй не развітаўся», - распавяла Ала Уладзіміраўна «Радыё Свабода».

Андрэй Саннікаў быў прызнаны вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў і прысуджаны да 5 гадоў зняволення. 24 мая стала вядома, што суддзя Наталля Чатвярткова, якая вынесла прысуд Саннікаву, патрапіла ў спіс неўяздных у краіны Еўразвяза.

Сябру штаба Саннікава Зміцеру Бандарэнку неадкладна патрэбна аперацыя. Так лічыць лекар-неўролаг, які агледзеў Зміцера Бандарэнку ў турме. Жонка вязня Вольга прачытала пра гэта ў лісце мужа:

«Кансультацыя праведзеная, патрэбна аперацыя. Зараз ідзе яшчэ і абвастрэнне з-за таго, што ён прастыў», - кажа Вольга Бандарэнка.

Па словах спецыялістаў, калі Бандарэнку не зрабіць тэрміновую аперацыю, справа можа для яго скончыцца інваліднасцю. Паводле дадзеных, якія атрымала Вольга Бандарэнка, яе мужа збіраюцца перавесці ў Жодзінскі следчы ізалятар, як і іншых асуджаных па падзеях 19 снежня.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках