6 траўня 2024, панядзелак, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакаты Саннікава падалі касацыйную скаргу

10
Адвакаты Саннікава падалі касацыйную скаргу

Абарона кандыдата ў прэзідэнты лічыць прысуд неабгрунтаваным і незаконным.

Адвакатка кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава Марына Кавалеўская паведаміла БелаПАН, што пададзеная касацыйная скарга на прысуд свайму падабароннаму ў калегію па крымінальных справах Менскага гарадскога суда.

Па ейных словах, адвакаты падалі «папярэднюю скаргу». «Больш падрабязна мы ўдакладнім скаргу, калі азнаёмімся з пратаколам судовага паседжання. Зараз нам кажуць, што ён яшчэ не гатовы», - адзначыла Кавалеўская.

Яна падкрэсліла, што абарона Саннікава лічыць прысуд неабгрунтаваным і незаконным.

Касацыйная скарга павінная быць разгледжаняа на працягу месяца. «У выключных выпадках разгляд можа быць працягнуты яшчэ на тэрмін да двух месяцаў», - удакладніла адвакатка.

14 мая ў судзе Партызанскага раёна Менска кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 году Андрэй Саннікаў быў прысуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Саннікаў прызнаны вінаватым па частцы 1 артыкула 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў), якая прадугледжвае пазбаўленне волі ад пяці да 15 гадоў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках