5 траўня 2024, Нядзеля, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У самалёта «Белавія» ў палёце адмовіў адзін з рухавікоў

85

Рэйс кампаніі «Белавія» з Германіі ледзь не скончыўся трагедыяй.

Як паведамілі «Беларускаму партызану» пасажыры рэйса 984 Франкфурт-Менск, у суботу узніклі тэхнічныя непаладкі у самалёта ў той час, як ён знаходзіўся ў паветры. Паводле папярэдняй інфармацыі, адмовіў адзін з рухавікоў авіялайнера.

29-га мая самалёт прыкладна на палове шляху да беларускіх сталіцы пачаў «здаваць»: «Самалёт, набраўшы вышыню, стаў хутка зніжацца. Па чарзе падымаліся то адное, то другое крыло, моцна закладвала вушы. Дзеці ў салоне моцна плакалі і крычалі, а недзе ў хвасце самалёта забрахаў сабака», - распавёў «БП» адзін з пасажыраў. Аднак самалёт не вярнуўся ў Франкфурт, а нечакана прызямліўся ў Варшаве. Там праз 4 гадзіны трывожнага чакання пасажыраў перасадзілі на іншы самалёт. На падлёце да Менска, немцы з беларусамі разам спявалі песні і крычалі «Ура!»

«Усё добра, усё добра» - супакойвалі нас сцюардэсы, наліваючы ваду дрыготкімі рукамі», узгадвае іншы пасажыр. У аэрапорце Мінск-2 сваякам, якія чакалі прылёту самалёта, паведамлялі, што рэйс 984 затрымліваецца з-за дазапраўкі машыны ў польскай сталіцы.

За нязручнасці і затрымку амаль на шэсць гадзін, «Белавія» папрасіла ў сваіх кліентаў прабачэння.

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках