19 траўня 2024, Нядзеля, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Класкоўскі: На судзе буду ў якасці «паддоследнага»

10
Класкоўскі: На судзе буду ў якасці «паддоследнага»

Пра гэта вязень СІЗА КДБ напісаў у трэцім лісце сястры Вользе.

Вольга Класкоўская атрымала ўжо трэці ліст ад брата. «Тон ліста стрыманы, больш хвалюецца за ўсіх нас, за родных, за дзяцей, чым за сябе. Піша, што чытае Салжаніцына; аказваецца, нават там ёсць турэмная бібліятэка. Саша ўжо ведае, што судзілішча над ім прызначанае на 11 мая, і судзіць яго будуць разам са Статкевічам і Усам. На судзе Саша адводзіць сабе ролю паддоследнага - пра гэта прама і піша; дзіўна, што гэтае слова прайшло цэнзуру», - распавяла сястра былога міліцыянта.

Атрымала Вольга ліст і Паўла Севярынца, з якім сябруе з 1996 года. Першы ліст. «Павел трымаецца, у лісце намаляваў ўсмешку; піша, што моліцца за ўсіх нас. Хоць мне тут, на волі, маліцца за яго куды прасцей, чым яму за мяне», - кажа Вольга Класкоўская.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках