23 чэрвеня 2024, Нядзеля, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таямнічы візіт Мясніковіча ў Ізраіль

37
Таямнічы візіт Мясніковіча ў Ізраіль

Учора павінен быў завяршыцца візіт прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча ў Ізраіль.

Аб падрабязнасцях знаходжання кіраўніка ўрада ў Ізраілі пакуль не паведамляе ні адна афіцыйная крыніца краіны. «Народнай Волі» сталі вядомыя некаторыя нюансы гэтага візіту.

Напрыклад, тое, як ляцеў Міхаіл Мясніковіч ў камандзіроўку, заяўленую праз дзень пасля ягонага адлёту ў Ізраіль як рабочы візіт у гэтую краіну.

Работнікі менскага аэрапорта да гэтага часу абмяркоўваюць, як вылятаў з Беларусі прэм'ер-міністр.

- Ён ляцеў як прыватная асоба, без аховы, якая, напэўна, павінная суправаджаць другую асобу дзяржавы, - распавялі ў аэрапорце. - Больш за тое, вылятаў Мясніковіч разам з жонкай эканом-класам, самалётам ізраільскай авіякампаніі «Эль Аль». Распавядаюць, што калі камандзір карабля даведаўся, што адзін з пасажыраў рэйса - прэм'ер-міністр Беларусі, тут жа прапанаваў Мясніковічу і ягонай жонцы месцы ў бізнес-класе. Натуральна, без даплаты, за кошт кампаніі. Але Мясніковіч ветліва адмовіўся.

Вось і думай цяпер: ці тое Мясніковіч ў перыяд крызісу такім чынам паказаў міністрам і іншым дзяржслужбоўцам, як трэба эканоміць, ці тое візіт гэты быў прыватны, а не працоўны. Хоць учора ізраільскі партал IzRus са спасылкай на беларускую амбасаду ў Тэль-Авіве паведаміў, што Міхаіл Мясніковіч сустрэўся з прэзідэнтам Ізраіля Шымонам Перэсам і намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам замежных спрвааў Ізраіля Авігдорам Ліберманам.

У Беларусі пакуль аб гэтых сустрэчах нічога не паведамляецца. Маўчыць нават афіцыйны сайт беларускага ўрада.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках