24 снежня 2024, aўторак, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: За нармальную Беларусь!

56
Андрэй Саннікаў: За нармальную Беларусь!

І праз тоўстыя сцены турмы даходзіць інфармацыя аб працэсах, якія адбываюцца ў Беларусі.

У Дзень салідарнасці, 16 чэрвеня, Андрэй Саннікаў даслаў ліст з СІЗА МУС, дзе ён змяшчаецца пасля вынясення яму прысуду ў 5 гадоў пазбаўлення волі. Жонка палітыка Ірына Халіп перадала тэкст ліста сайту charter97.org - сёння словы Андрэя Саннікава гучаць як ніколі актуальна:

«Як мне падаецца, цяпер узнікла рэдкая сітуацыя. Праз нашыя пакуты людзі вяртаюцца да нармальнасці. Гэта нармальна - спачуваць. Гэта нармальна - падтрымліваць адзін аднаго. Нармальна - абараняць дзяцей і дапамагаць іхнім бацькам. Гэтая падтрымка вельмі патрэбная і важная для тых, хто апынуўся за кратамі - ты сама гэта добра ведаеш, - але яна надзвычай важная для вяртання ў нашае жыццё той самай нармальнасці, наа якую мы сталі забывацца.

Прычым, наколькі я магу судзіць, аналагічныя працэсы адбываюцца і за межамі Беларусі. Не ўзгадаю, калі б усе асноўныя цэнтры так збліжаліся па нашай сітуацыі: Расея, Украіна, ЕЗ, ЗША. Зразумела, што Расеі і Украіне гэта ўсё нязвыкла, але затое для чалавечых і нават будучых дзяржаўных адносінаў гэта вельмі важна. Разуменне ненармальнасці нашай сітуацыі і ў нас, і за нашымі межамі не можа не прывесці да разумення таго, што ёсць нармальна.

У прынцыпе, падчас кампаніі я пра гэта і казаў, і нейкім дзіўным чынам гэта і адбываецца з папраўкай на абсурднасць таго, што паслужыла штуршком для такіх працэсаў. Дык вось, трэба ўсяляк песціць гэтую салідарнасць ўнутры і па-за, берагчы яе і спрабаваць гэтую пакуль яшчэ тонкую тканіну рабіць усё больш трывалай».

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках