Дзяржпрапаганда здзекуецца над пратэстоўцамі ў Брузгах
39- 21.06.2011, 9:32
Такая палітыка прапаганды і КДБ - абражаць пратэстуючых, уносіць рознь - толькі б заглушыць пратэсты.
Журналіст гомельскай дзяржаўнай газеты «Савецкі раён» Аляксандр Яўсеенка неаднаразова паліваў брудам то апазіцыянераў, то палітычных зняволеных, зараз прыйшла чаргу і простых людзей, якія пратэставалі на мяжы супраць забароны на вываз за мяжу тавараў, піша ПЦ «Вясна».
«Ніякі гэта не бунт, а толькі лёгкае бурчанне раптам абмежаванай у сваёй усёдазволенасці групы людзей. Не вельмі, дарэчы, вялікі, а таму да шырокіх мас ніякага дачынення не мае», - прыйшоў да высновы супрацоўнік газеты, і тут жа абазваў пратэстуючых «кантрабандыстамі і спекулянтамі», якіх «заклікалі да парадку».
«Што ж цяпер, на завод ці на будоўлю, як лох апошні, ісці? Не пойдуць, таму што працаваць або развучыліся, ці ніколі не ўмелі», - упэўнены карэспандэнт, якому, дарэчы, не прывыкаць вучыць жыццю ўсіх вакол.
Напрыклад, раней ён паліваў брудам у сваім артыкуле Алеся Міхалевіча - маўляў, палітычны зняволены не мог годна вытрымаць здзекі ў КДБ.