1 чэрвеня 2024, Субота, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незнаёмыя людзі дапамаглі сям'і палітвязьня

33
Незнаёмыя людзі дапамаглі сям'і палітвязьня

У Барысаве, падобна, дапамагаць сям'і палітвязня Аляксандра Малчанава становіцца проста правілам добрага тону.

Так, на днях у доме бацькоў Сашы з'явіліся незвычайныя госці, піша ПЦ «Вясна».

Некалькі незнаёмых маці Аляксандра Малчанава Галіне Андрэеўне хлопцаў пастукаліся ў двор прыватнага дома, дзе пражывае яна сама і бацька Сашы. «Хлопцы спыталіся, ці трэба дапамагчы нечым, - распавядае Галіна Андрэеўна. - А я так хварэла пасля Сашынай пасадкі, зусім сіл няма: двор не прыбраны, агарод ўвесь травой зарос. Адну толькі градку і засеяла. Кажу, калі хочаце дапамагчы - прыбярыце двор, у агародзе, можа, што зрабіце».

Хлопцы прывялі ў парадак двор, ўскапалі гарод, скасілі траву. «Я нават ня ведаю, хто гэтыя хлопцы, - дзівіцца Галіна Малчанава. - Дома ў нас яны раней не бывалі... Можа, Сашыны знаёмыя, а можа, і не. Абяцалі зноў прыйсці дапамагчы».

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках