Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліла Акт аб дэмакратыі ў Беларусі
28- 7.07.2011, 13:41
Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША прыняла законапраект у падтрымку намаганняў, накіраваных на дэмакратычныя змены і ўмацаванне правоў чалавека ў Беларусі.
Як перадае Радыё «Свабода», у дакуменце ўтрымліваецца заклік да Менску вызваліць усіх палітвязняў. У законапраекце таксама гаворыцца аб парушэннях на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ў снежні мінулага года.
Раней прэзідэнт ЗША Барак Абама ўхваліў новыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў у сувязі з разгонамі акцый апазіцыйных і грамадзянскіх актывістаў і масавымі арыштамі ў Беларусі. У мінулую сераду ў краіне зноў былі затрыманыя сотні ўдзельнікаў мірных выступаў супраць палітыкі Аляксандра Лукашэнкі.