18 чэрвеня 2026, Чацвер, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бяляцкага трымаюць у камеры ў будынку ДФР

17
Бяляцкага трымаюць у камеры ў будынку ДФР

Стала вядомае месцазнаходжанне арыштаванага праваабаронца.

Старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» знаходзіцца ў камеры ў будынку Дэпартамента фінансавых расследаванняў.

Пра гэта паведаміла «Радыё Свабода» праваабаронца Тацяна Равяка.

У Вільні ў беларускім Доме правоў чалавека на 13 гадзін запланаваная прэс-канферэнцыя, якую правядзе намеснік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч.

«Цяпер мы яму збіраемся адвесці перадачу, прадметы гігіены. Ці будзе сёння допыт і следчыя дзеянні, нам пакуль невядома», - сказала Тацяна Равяка.

«Алесь атрымліваў сродкі на сваю праваабарончую дзейнасць. Гэта ніхто не можа аспрэчыць. Для таго, каб працаваць, каб аказваць дапамогу, трэба шукаць і знаходзіць сродкі. І прычына гэтага арышту ў тым, што гэтыя сродкі знаходзіліся. Але яны залічаныя, згодна з тым артыкулам, па якім Алесь з'яўляецца падазраваным, у якасці ягонага асабістага прыбытку», - адзначыла Равяка.

Праваабаронца Уладзімір Лабковіч прагназуе вялікую і адназначную міжнародную рэакцыю на гэты арышт.

«Да нядзелі ўвечары следчыя ДФР павінныя прыняць рашэнне аб працягу утрымання пад вартай Бяляцкага яшчэ на сем сутак ці пра ягоны выпуск пад падпіску ці іншыя працэсуальныя абмежаванні», - кажа Лабковіч.

«Я не выключаю, што фармальнай падставай для пачатку гэтых актыўных рэпрэсій адносна Бяляцкага паслужыла інфармацыя, прадстаўленая літоўскім бокам. Фармальнай падставай для затрымання стала тая дапамога, у тым ліку матэрыяльная, якую аказвала «Вясна» ахвярам рэпрэсій у Беларусі.

Мы не выключаем і выказваем шкадаванне, што да гэтага маглі быць датычныя і органы краін Еўразвяза», - адзначыў Лабковіч.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках