18 чэрвеня 2026, Чацвер, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтадылеры скардзяцца на недахоп валюты

14
Аўтадылеры скардзяцца на недахоп валюты

Заяўкі аўтамабільных дылераў на набыццё валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы практычна не задавальняюцца.

Пра гэта паведаміў брэнд-менеджэр міжнароднага аўтамабільнага холдынгу «Атлант-М» у Беларусі Ілья Прохараў на прэс-клубе ў пятніцу ў Менску, перадае «Інтэрфакс-Захад».

«З набыццём валюты справы ідуць цяжка. Даюцца нейкія крохі. Нашае прадпрыемства стала размяшчае заяўкі. Выконваюцца яны па рэшткавым прынцыпе», - распавёў І. Прохараў.

«Кампаніям холдынгу на месяц прадаюць $6-10 тыс. Гэтага не хопіць нават для таго, каб замовіць адзін аўтамабіль на заводзе», - удакладніў брэнд-мэнэджар у гутарцы з карэспандэнтам партала interfax.by. І гэта «Пры тым, што на сённяшні дзень на біржы мы размясцілі заяўкі на дзесяткі мільёнаў даляраў», падкрэсліў прадстаўнік канцэрна.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках