27 снежня 2024, Пятніца, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзьмітрыя Вуса перавялі ў шпіталь на Валадарскага

16
Дзьмітрыя Вуса перавялі ў шпіталь на Валадарскага

Яўгенія Вус, жонка кандыдата на прэзыдэнта, паведаміла, што Дзьмітрыя Вуса перавезьлі з Магілёва ў шпіталь на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Гэта шпіталь асаблівага рэжыму замест таго, што быў зачынены пасьля ліквідацыі турмы на вуліцы Кальварыйскай, паведамляе Радыё Свабода.

Пра прычыны пераводу сваякам нічога не паведамілі.

Да гэтага Яўгенія Вус скардзілася, што ад мужа вось ужо больш за два тыдні няма ніякіх зьвестак.

Дзьмітры Вус быў прызнаны вінаватым у арганізацыі так званых масавых непарадкаў у Менску 19 сьнежня 2010 году. 26 траўня суд Ленінскага раёну пакараў яго пяцьцю з паловай гадамі пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. 19 ліпеня Менскі гарадзкі суд пакінуў прысуд райсуду бязь зьменаў.

Раней паведамлялася, што Вус адмаўляецца падпісваць прашэньне аб памілаваньні на імя кіраўніка краіны.

У калёніі Вусу прызначылі трэцюю групу інваліднасьці. Ён працаваў у цэху пляценьня гамакоў. За сплецены гамак атрымліваў 1300 рублёў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках