17 траўня 2024, Пятніца, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валер Костка: У гэтай палітычнай сістэме ўсiм наканаванае адно

14
Валер Костка: У гэтай палітычнай сістэме ўсiм наканаванае адно

Тое, што палітыка ўрываецца ў дзейнасць гэтых органаў - вельмі небяспечная з'ява.

«У гэтай палітычнай сістэме ўсім тым, хто падымаецца на пасады, завязаныя з палітыкай - наканаванае адное, - лічыць былы падпалкоўнік КДБ Валер Костка. Пра гэта ён паведаміў ucpb.org, каментуючы кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве МУС Беларусі.

Нагадаем, у пачатку студзеня быў арыштаваны намеснік міністра ўнутраных спраў Яўген Полудзень. 16 студзеня адпраўленыя ў адстаўку першы намеснік міністра Алег Пякарскі. Яго спешна змяніў Ігар Шуневіч, некалі начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю КДБ.

На думку Валера Косткі, гэты ланцужок падзей не столькі сведчыць аб узмацненні ролі КДБ, колькі адлюстроўвае тыповую рысу дыктатарскага ладу.

«Ёсць вельмі глабальная праблема, якая не вырашаная або вырашаецца са знакам мінус у нас на Беларусі, - кажа Валер Костка. - Гэтая праблема заключаецца ў тым, што палітычная сістэма ўлазіць ў прафесійную дзейнасць праваахоўных органаў, судовай сістэмы і спецслужбаў - прафесіяналаў прымушаюць вырашаць пытанні ўнутрыпалітычнай барацьбы. І тое, што палітыка ўрываецца ў дзейнасць гэтых органаў - вельмі небяспечная з'ява.

Сістэма выкарыстоўвае прафесіяналаў на якім-небудзь этапе, а потым іх скідае. Яны ім больш не патрэбныя. Таму ўсім, хто падымаецца на пасады, якія завязаныя з палітыкай, у гэтай палітычнай сістэме ўсім ім наканаванае адное. Не застрахаваныя ні Зайцаў, ні Куляшоў, ніхто не застрахаваны.

У нядаўнім інтэрв'ю Алег Волчак станоўча казаў пра Пякарскага, як пра прафесіянала. Значыць, Пякарскі быў на сваім месцы, вырашаў задачы крымінальнай міліцыі нармальна, але потым ягоны досвед, ягоны прафесіяналізм пачалі выкарыстоўваць у палітычных мэтах для барацьбы з уласным народам. І вось вынік - Пякарскі нідзе. Тое самае можна сказаць пра Полудня. Ён жа не проста так палкоўнікам стаў. Ішоў ды пэўнага этапу, а потым стаў не патрэбны. Мабыць, недзе засвяціўся не ў той якасці, недзе нешта мог сказаць не так, і сістэма яго выкінула.

Гэта характэрная рыса любога дыктатарскага ладу, калі спецслужбы нацкаваныя адна на адну, таму што дыктатура заўсёды кантралюе сітуацыю, каб не было змычкі. Тут ёсць элемент такой небяспекі для дыктатуры, што вось сілавікі аб'яднаюцца, а там пераварот... Таму іх увесь час трымаюць на адлегласці, і яны адзін супраць аднаго працуюць».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках