У Пінску адключылі ТНТ (Фота)
29- 24.01.2012, 10:33
Паведамляецца, што гэта зроблена па патрабаванні Міністэрства інфармацыі.
Прычынай спынення трансляцыі называюць заканчэнне тэрміну дзеяння беларускай ліцэнзіі тэлеканала, перадае «Еўрарадыё».
Нагадаем, тыдзень таму ТНТ спынілі паказваць і ў Брэсце. У Менску расейскі тэлеканал быў адключаны яшчэ 1 чэрвеня 2011 года. ААТ «Менскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі» перавяло ТНТ ў недасяжны для большасці пакет лічбавых праграм на частату 258 Мгц.
Назіральнікі адзначаюць, што на ТНТ у шоў «Камедзі-клаб» у апошні час часта адпускаюць жорсткія жарты на адрас Аляксандра Лукашэнкі і, магчыма, менавіта з гэтым звязаныя праблемы тэлеканала ў Беларусі.