19 траўня 2024, Нядзеля, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне ідзе кампанія ў падтрымку Саннікава (Відэа)

14

Інфармацыйная кампанія ў падтрымку Андрэя Саннікава і іншых беларускіх палітвязняў стартавала ва Украіне.

Ініцыятарам яе з'яўляецца міжнародны Цэнтр «Супрацоўніцтва без межаў». У межах кампаніі ў падтрымку беларускіх палітвязняў з відэазваротам выступяць вядомыя украінцы, паведамляе «Еўрарадыё».

Першым з іх стаў былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны. У сваім звароце ён выказаў словы падтрымкі Андрэю Саннікаву, Зміцеру Дашкевічу, Зміцеру Бандарэнку і іншым беларускім палітвязням.

Арганізацыя спадзяецца сваёй кампаніяй таксама актывізаваць звычайных украінцаў на падтрымку беларускіх палітвязняў. У канцы кожнага роліка будуць размяшчацца адрасы, на якія украінцы змогуць напісаць лісты беларускім палітвязням.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках