Адкрываецца малы памежны рух паміж Беларуссю і Латвіяй
4- 31.01.2012, 14:15
Выдача дазволаў для перасячэнне дзяржмяжы жыхарамі памежных тэрыторый пачнецца з 1 лютага.
Аб гэтым БелТА паведаміў прэс-сакратар Дзяржпамежітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.
Цішчанка падкрэсліў, што органы памежнай службы поўнасцю гатовы да адкрыцця памежнага руху.
Ён таксама лічыць, што ў сувязі са спрошчаным парадкам узаемных паездак грамадзянаў Беларусі і Латвіі сітуацыя на мяжы не пагоршыцца. «Мы вывучалі сітуацыю на польска-ўкраінскай мяжы. Досвед паказвае, што мясцовыя жыхары намагаюцца не парушаць заканадаўства, каб не пазбавіцца права на бязвізавае перасячэнне мяжы», - сказаў Аляксандр Цішчанка.
Пагадненнем аб спрошчаным парадку ўзаемных паездак жыхароў памежных тэрыторый Беларусі і Латвіі прадугледжваецца спрошчаны (бязвізавы) парадак перасячэння дзяржаўнай мяжы жыхарамі памежных тэрыторый, якія пастасталаянна пражываюць на гэтых тэрыторыях не менш за адзін год, незалежна ад іхняй грамадзянскай прыналежнасці, пры наяўнасці дазволу на мясцовы памежны рух, выдадзенага кампетэнтным органам другога боку, і праязнога дакумента (пашпарта альбо іншага дакумента, прадугледжанага заканадаўствам). Дазвол будзе выдавацца на тэрмін ад 1 да 5 гадоў. Кошт збору за прыняцце і разгляд заявы аб выдачы дазволу вызначаецца ў памеры 20 еўра. Пры гэтым ад выплаты збору на падставе ўзаемнасці могуць вызваляцца пенсіянеры, інваліды і дзеці да 18 гадоў.
Таксама ўсталёўваецца пералік адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак на тэрыторыі кожнага з бакоў, які вызначае памежную тэрыторыю, прылеглую да беларуска-латвійскай мяжы і якая знаходзіцца ў зоне не больш за 30 км ад яе. Калі частка такой тэрыторыі знаходзіцца ў зоне ад 30 да 50 км ад мяжы, то гэтая зона таксама лічыцца часткай памежнай тэрыторыі. У адпаведнасці з пералікам на памежных тэрыторыях размяшчаюцца, напрыклад, з беларускага боку - гарады Браслаў, Верхнядзвінск, Мёры, пасёлак Відзы, з латвійскага боку - гарады Даўгаўпілс, Краслава, Дагда, Зілупе.
Жыхары памежных тэрыторый дзяржавы аднаго боку падчас знаходжання на тэрыторыі дзяржавы другога боку абавязаныя выконваць заканадаўства гэтай дзяржавы. Так, яны не могуць выязджаць за межы памежнай тэрыторыі, а жыхары памежных тэрыторый Латвіі падчас знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь абавязаныя зарэгістравацца ва ўсталяваным парадку.