6 траўня 2024, панядзелак, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мірон вывесіў сцяг у гонар юбілею Якуба Коласа

12
Мірон вывесіў сцяг у гонар юбілею Якуба Коласа

Мінулай ноччу ў Віцебску з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг з віншавальнай цыдулкай.

Па словах віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайды, сцяг быў вывешаны на электрычных дратах над вуліцай Церашковай, перадае «Радыё Свабода».

Да сцяга была прымацаваная цыдулка:

«Да 130-х угодкаў Якуба Коласа. Гэтыя радкі я памятаю зь дзяцінства:

Я - мужык, а гонар маю,

Гнуся, алё да пары.

Я маўчу, маўчу, трываю,

Алё скора загукаю:

«Стрэльбы, хлопчыкі, бяры!»

Гэтыя словы павінны памятаць тыя, хто памылкова мяркуе, што беларусаў магчыма гнуць бясконца. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон».

Якуб Колас нарадзіўся 3 лістапада (22 кастрычніка па старым стылі) 1882 года ў вёсцы Акінчыцы. У гэтым годзе спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння класіка.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках