1 траўня 2024, Серада, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка паскардзіўся на праблемы з расейскім ВПК

12
Лукашэнка паскардзіўся на праблемы з расейскім ВПК

Кіраўнік разлічвае на рашэнне вялікай колькасці пытанняў у бліжэйшы час.

«Назапасілася нямала пытанняў, не праблем, якія трэба вырашаць у сферы абароннага комплексу, ваенна-прамысловага комплексу Беларусі і Расеі», - заявіў Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся ў аўторак у Менску з віцэ-прэм'ерам урада РФ Дзмітрыем Рагозіным.

«Комплекс гэтых пытанняў, вядома ж, можна вырашыць», - адзначыў ён.

А.Лукашэнка сказаў, што на нядаўняй сустрэчы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, якая праходзіла ў Сочы, абмеркаванню гэтых пытанняў было нададзена шмат часу, перадае «Інтэрфакс».

«Я б хацеў вельмі сур'ёзна абмеркаваць з вамі гэтыя пытанні, з прыцэлам на стратэгію нашага супрацоўніцтва, з улікам таго, што мы маем па кааперацыі і па ўзаемных пастаўках», - заявіў Лукашэнка. «Хацелася б мець канкрэтныя рашэнні па канкрэтных пытаннях, каб мы ведалі, як дзейнічаць у далейшым», - адзначыў кіраўнік дзяржавы. «Не буду ўтойваць, што я чакаю, каб наш ВПК працаваў на нашу агульную абаронную прастору», - дадаў Лукашэнка, адзначыўшы, што «войска ў нас, групоўка войскаў, практычна агульная».

У сваю чаргу Рагозін заявіў, што «за гэты год мы прайшлі вялікі шлях, зрабілі добрую працу па пошуку новых шляхоў, завязванні новых «вузельчыкаў» стратэгічнага партнёрства паміж Расеяй і Беларуссю».

Расейскі віцэ-прэм'ер лічыць прыярытэтным развіццё ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва «не па прынцыпе «купі-прадай гатовую прадукцыю». «Сёння ёсць вялікая патрэба ў складанні інтэлектуальнага патэнцыялу і прамысловай кааперацыі», - удакладніў Рагозін. Гэта, паводле яго слоў, дасць «водбліск добраму ўзроўню нашых адносін».

Віцэ-прэм'ер РФ таксама адзначыў, што цяпер, па даручэнні Уладзіміра Пуціна, у Расеі прыступілі да рэалізацыі велізарнага аб'ёму работ у рамках дзяржаўнай праграмы ўзбраення. «Мы разглядаем гэтую справу не толькі як ўмацаванне абараназдольнасці Расеі і яе саюзніка, але і як сур'ёзную спробу новай індустрыялізацыі краіны», - сказаў Рагозін. Паводле яго слоў, «нельга ў гэтым свеце быць слабым». «Але слабасць вызначаецца не толькі адсутнасцю ўзбраення і ваеннай тэхнікі, яна вызначаецца залежнасцю ад кан'юнктуры рынку», - адзначыў Рагозін. «Таму адзіная абарона - гэта магутны прамысловы патэнцыял: заводы, якія працуюць, новыя працоўныя месцы.

І ў гэтым мы бачым вялікія рэзервы ў супрацоўніцтве Расеі і Беларусі», - заявіў віцэ-прэм'ер урада РФ.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках