26 снежня 2024, Чацвер, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дашкевіча да канца тэрміну адправілі ў «крытую» турму

56
Дашкевіча да канца тэрміну адправілі ў «крытую» турму

У Мазырскай калоніі прайшло выязное судовае пасяджэнне па справе палітвязня.

Суд пастанавіў да канца тэрміну накіраваць лідэра «Маладога Фронту» Зміцера Дашкевіча ў турму крытага тыпу. Падставай для рашэння паслужыла тое, што Дашкевіча прызналі «злосным парушальнікам» рэжыму. У якую турму накіруюць палітвязня, стане вядома толькі пасля яго прыбыцця.

«Але вядома, што этап у яго ўжо сёння», - сказала нявеста палітвязня Наста Палажанка «Радыё Свабода». Паводле яе слоў, сам Дашкевіч лічыць, што яго адправяць у Гродзенскую турму, другім варыянтам з'яўляецца Жодзінская турма.

Наста Палажанка дадала, што актывіст не мог стаць злосным парушальнікам рэжыму, таму што адразу па прыбыцці ў выпраўленчую калонію № 20 Мазыра быў змешчаны ў штрафны ізалятар, а затым - у памяшканне камернага тыпу.

Лідэр «Маладога фронту» паступіў у Мазырскую калонію 19 верасня. Праз два дні ён абвясціў галадоўку ў сувязі з «нечалавечымі паводзінамі адміністрацыі калоніі, у тым ліку яе начальніка Юрыя Збароўскага». Пасля пераводу 4 кастрычніка ў памяшканне камернага тыпу Дашкевіч спыніў галадоўку, патлумачыўшы гэта тым, што стаўленне адміністрацыі калоніі да яго «кардынальна змянілася ў лепшы бок».

Зміцер Дашкевіч і яго паплечнік па «Маладому фронту» Эдуард Лобаў былі затрыманыя напярэдадні апошніх прэзідэнцкіх выбараў.

З 18 снежня 2010 года яны адбываюць пакаранне па надуманым абвінавачванні ў «злосным хуліганстве». На самой справе іх пакаралі за яго грамадска-палітычную дзейнасць.

28 жніўня палітвязень Зміцер Дашкевіч быў паўторна асуджаны нібыта за непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, і да яго тэрміну дадаўся яшчэ 1 год калоніі.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках