3 траўня 2024, Пятніца, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вірусная рассылка ў Skype

26

Эксперты папярэджваюць карыстальнікаў аб масавым рассыланні шкоднаснай праграмы з выкарыстаннем Skype.

Шматлікія карыстальнікі папулярнай праграмы Skype атрымалі ад абанентаў, дададзеных у спіс кантактаў, паведамленне, якое змяшчае тэкст «гэта новы аватар вашага профілю?))» і кароткую спасылку, створаную з дапамогай сэрвісу goo.gl. Пры адкрыцці спасылкі пачынаецца загрузка zip-архіва, які змяшчае небяспечную траянскую праграму BackDoor.IRC.NgrBot.146. Рассылку паведамленняў у Skype ажыццяўляе шкоднасная праграма, дададзеная ў базы Dr.Web пад імём Trojan.Spamlink.1.

Дадзеныя пагрозы ўжо вядомыя спецыялістам, так што карыстальнікам рэкамендуецца неадкладна выканаць абнаўленне вірусных баз.

Эксперты заклікаюць праяўляць асцярожнасць і не адчыняць архівы, загружаныя па атрыманых у Skype гіперспасылках, нават калі яны дасланыя карыстальнікамі са спісу кантактаў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках