27 красавiка 2024, Субота, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Завершана расследаванне крымінальнай справы Палудня

33
Завершана расследаванне крымінальнай справы Палудня

(абноўлена) Аб завяршэнні расследавання паведамілі ў Следчым камітэце.

«Следства завяршыла расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Яўгена Палудня», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аўторак ў Следчым камітэце Беларусі.

«Палудню прад'яўленае абвінавачванне па ч 3 арт. 424 «Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі», па частках 2 і 3 арт. 426 «Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў», ч. 3 арт. 430 «Атрыманне хабару Крымінальнага кодэкса Беларусі», - паведамілі ў СК.

Нагадаем, Яўген Палудзень быў затрыманы ў снежні мінулага года. Былы намеснік міністра ўнутраных спраў абвінавачаны ў перавышэнні ўлады і злоўжыванні службовым становішчам. У дачыненні да яго была абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Намеснікам кіраўніка МУС - начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі Яўген Палудзень быў прызначаны 4 жніўня 2009 года.

Прысутнічаў на акцыях пратэстаў апазіцыі, асабіста камандаваў разгонамі.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках