4 траўня 2024, Субота, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН: Адзіночнае зняволенне - гэта катаванні

3
ААН: Адзіночнае зняволенне - гэта катаванні

Доўгае адзіночнае зняволенне можа быць прыраўнянае да катавання і таму павінна быць забаронена.

Пра гэта кажа спецдакладчык ААН па катаваннях Хуан Мэндэс, паведамляе «Радыё ААН».

Вядомы юрыст, прафесар права, дарадца пракурора Міжнароднага крымінальнага суда, Хуан Мэндэс яшчэ ў 90-я гады ў роднай Аргентыне абараняў правы палітвязняў, за што і быў арыштаваны. У турме яго катавалі. Там ён таксама на сабе адчуў, што такое ізаляцыя:

«Я знаходзіўся ў адзіночным зняволенні ўсяго толькі тры дні. Але гэта былі самыя доўгія дні ў маім жыцці».

Хуан Мэндэс заклікае ўвесці забарону на доўгае адзіночнае зняволенне, калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі па 22 гадзіны ў суткі на працягу 15 дзён ці даўжэй.

«Я зыходзіў з наяўных навуковых даследаванняў, якія кажуць пра тое, што негатыўныя наступствы праяўляюцца ўжо пасля некалькіх дзён адзіночнага зняволення, і могуць стаць незваротнымі».

Даследаванні паказваюць, што знаходзячыся ў адзіночнай камеры доўгі час, вязні пачынаюць праяўляць прыкметы турботы і панікі. У іх з'яўляюцца галюцынацыі, яны кідаюцца па камеры, іх ахопліваюць успышкі гневу, яны губляюць здольнасць рацыянальна думаць. У рэшце рэшт, у здаровых людзей развіваецца псіхоз, узнікаюць спробы членашкодніцтва і самагубства. Тыя, хто перажыў адзіночнае зняволенне, кажуць, што гэта нават страшней фізічных пакут.

Хуан Мэндэс лічыць яго абсалютна непрымальным для пэўных катэгорый зняволеных:

«Я таксама настойваю на поўнай забароне ізаляцыі непаўналетніх, зняволеных з псіхічнымі расстройствамі, а таксама падазраваных, якія чакаюць суда. У апошнім выпадку адзіночнае зняволенне часцяком выкарыстоўваецца для таго, каб дамагчыся прызнання віны або прымусіць зняволенага даць паказанні на іншых. Такі гвалтоўны ціск, у залежнасці ад ступені, можа разглядацца як жорсткае і зневажальнае абыходжанне ці нават катаванне».

Многія беларускія палітвязні доўгі час знаходзіліся ў адзіночных камерах. Адміністрацыя турмаў змяшчала іх туды за нязначныя правіны, дзеля таго, каб выбіць прашэнні аб памілаванні альбо зусім без прычыны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках