27 снежня 2024, Пятніца, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гродзенскай і магілёўскай турмах Дашкевіча няма

8
У гродзенскай і магілёўскай турмах Дашкевіча няма

Такую інфармацыю атрымалі актывісты «Маладога фронту» пасля наведвання ўстановы.

«Малады фронт» шукае свайго лідэра, якога павінны былі перавесці ў турму з пачатку лістапада. Як лічыць намеснік старшыні арганізацыі Алесь Кіркевіч, дадзеныя аб знаходжанні Зміцера Дашкевіча ў турме могуць хаваць, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Па тых гарадах, гэта значыць гэта Гродне і Жодзіна, куды могуць перавесці Дашкевіча, нашы актывісты пастаянна манітораць сітуацыю, каб адразу, калі будзе нейкая інфармацыя, што Дашкевіч з'явіўся тут, пра гэта даведацца і прадставіць у СМІ. Пакуль такой інфармацыі няма, невядома, дзе Зміцер Дашкевіч. Застаецца варыянт, што ён знаходзіцца ў тым жа Жодзіна ці Гродне, але пра гэта проста чамусьці не паведамляюць адміністрацыі гэтых турмаў. Ёсць таксама варыянт, што ён у нейкім зацяжным этапе», - адзначыў Кіркевіч.

Алесь Кіркевіч дапускае, што Зміцер Дашкевіч можа апынуцца ў сітуацыі, у якой ён быў год назад з Андрэем Саннікавым, калі іх перводзілі з турмы ў турму. Гэта, на думку актывіста, таксама від катаванняў супраць палітвязня.

Як напісала Наста Палажанка у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», у Магілёве Дашкевіча таксама няма.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках